28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расея ў агоніі, і гэта вельмі добра

6
Палкоўнік УСУ: Расея ў агоніі, і гэта вельмі добра
ПЁТР ЧЭРНІК

З падрыву Кахоўскай ГЭС можна зрабіць дзве галоўныя высновы.

Сёння ўночы расейцы ўчынілі падрыў дамбы Кахоўскага вадасховішча. Кахоўская гідраэлектрастанцыі цалкам разбураная і аднаўленню не падлягае.

У інтэрв'ю сайт Charter97.org украінскі ваенны аналітык, палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны Пётр Чэрнік заявіў, што РФ перайшла яшчэ адну чорную рысу і апынулася ў пункце невяртання.

- Чаму расейцы пайшлі на падрыў Кахоўскай ГЭС?

- Зразумець логіку расейцаў неймаверна цяжка. Мы стараемся глядзець на іх цывілізаванымі вачыма, але гэта грубая памылка.

У ваенным сэнсе каэфіцыент карысці ад падрыву ГЭС - практычна нулявы. Расейцы думаюць, што павялічыўшы плёс Дняпра яны перашкодзяць Украіне ў яго фарсаванні падчас контрнаступальных дзеянняў. Гэта вельмі сур'ёзная памылка, бо расейцы думаюць катэгорыямі Другой сусветнай вайны.

Яны думаюць, што мы, украінцы, будзем фарсаваць Дняпро так, як у свой час СССР падчас Дняпроўскай аперацыі, вызваляючы Кіеў. Але мы гэтага ніколі рабіць не будзем. Гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, наколькі ў іх вытручанае разуменне рэальнасці. Гэта першы момант.

Па-другое, ёсць вельмі канспіралагічная тэорыя, якая мае права на існаванне, што такім спосабам ФСБ зноў падстаўляе міністра абароны РФ Сяргея Шайгу. Чаму? Нібыта Шайгу не справіўся з абаронай гідраэлектрастанцыі, якая з'яўляецца стратэгічным вузлом. Уся адказнасць за няўдалыя дзеянні расейскага войска будзе перакладзеная на Шайгу.

У кантэксце таго, якім г..ном абкідвае верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын Шайгу, можна зрабіць высновы, што такая версія мае права на існаванне.

Вылучу яшчэ адзін момант: можа быць сітуацыя на будучыню наконт чарговага вітка ядзернага шантажу на Запарожскай АЭС. Яны пакуль яшчэ маўчаць, але можа надысці момант, калі яны скажуць: «Глядзіце, украінцы падарвалі ГЭС, няма вады, астуджаць рэактар няма чым. Трэба рабіць буферную зону вакол АЭС у межах 30 км», а значыць могуць вызваліцца нейкія сілы і сродкі для таго, каб перамясціць іх на іншыя, небяспечныя для расейцаў кірункі.

Як бы гэта дзіўна не гучала, але тут ёсць і пэўны прапагандысцкі наратыў. Яны саступаюць. Фактычна, пад Бахмутам саступілі, нягледзячы на тое, што яны яго ўзялі. Але гэта не азначае іх перамогу. Ім патрэбны новыя прапагандысцкія наратывы для кансалідацыі насельніцтва вакол Пуціна.

Версій можа быць шмат, але з гэтага можна зрабіць дзве галоўныя і, на мой погляд, карэктныя высновы.

- Якія? Раскажыце падрабязней.

- Першая сур'ёзная выснова: яны толькі паспрыялі ўзмацненню антыпуцінскай і антырасейскай кааліцыі. Калектыўны Захад дакладна прыйдзе да высновы, што на Усходзе новыя варвары, гуны. З імі ні пра што не дамовішся. Разумеючы, наколькі адчувальная Заходняя Еўропа да экалагічных праблем, гэта толькі ўзмоцніць іх пазіцыі: ці нішчыць сам рэжым Пуціна, ці нават пачынаць раскідваць Расею.

Другая стратэгічная выснова: такія дзеянні - паказчык слабасці. Моцнае, добра ўзброенае, баяздольнае войска ніколі не пойдзе на падобны крок, ведаючы, што згодна з Жэнеўскай канвенцыяй канца 70-ых гадоў такое дзеянне сапраўды прыраўноўваецца да акту зброі масавай паразы. Яны ж пра гэта ведаюць, але ўсё роўна на гэта пайшлі.

У стратэгічным плане ёсць яшчэ адна, самая галоўная выснова: маскоўскі імперыялізм знаходзіцца ў стане агоніі. Гэта і добрая, і дрэнная навіна адначасова.

Добра, што імперыялізм памірае, рана ці позна зусім памрэ. Дрэнная ў тым, што параненая атрутная змяя перад смерцю выкідвае самую моцную атруту, гэтай атруты можа быць яшчэ шмат.

Яны ж могуць пайсці на чарговыя акты тэрарызму. Цяжка сказаць якія. Напрыклад, яны зноў пачалі гаварыць пра брудную бомбу. Небяспека ад РФ не змяншаецца, а павялічваецца. Аднак акрамя ядзернай зброі ў іх ніякіх козыраў у рукаве ўжо не засталося.

- У Крыме пачаліся праблемы з вадой, як і на акупаванай частцы Херсонскай вобласці. Расейцы не збіраюцца там затрымлівацца, калі яны пакідаюць гэтыя рэгіёны без вады?

- Цалкам магчыма. Гэта можа быць падрыхтоўчым этапам да «жэсту добрай волі». Версія, што яны ўжо прынялі пастанову адыходзіць, але ў бездапаможнай лютасці нічога зрабіць не могуць, акрамя як нашкодзіць, таксама мае права на жыццё.

Яшчэ адна важная дэталь абсурднасці гэтага кроку ў тым, што іх першыя перадавыя пазіцыі на левабярэжнай Херсоншчыне ўжо падтопленыя. Ім давядзецца ў абавязковым парадку пераходзіць на іншыя пазіцыі, а таксама адсоўваць дальнабойную артылерыю, а гэта нейкія паслабленні для Херсона. Атрымліваецца, што частата ўдараў па Херсоне зменіцца.

Паўтаруся, яны ў агоніі, і гэта вельмі добра, але мы павінны разумець, што яна можа быць доўгай і крывавай.

- Атрымліваецца, што расейцы больш нашкодзілі самім сабе, а не Украіне?

Адназначна. Яны не тое каб нашкодзілі сабе, яны перайшлі яшчэ адну чорную рысу і пункт невяртання ў частцы хоць нейкай дамоваздольнасці іх рэжыму з некаторымі палітычнымі сіламі ў Еўропе. Час ад часу там гучаць лозунгі, пачынаючы ад Макрона і заканчваючы Шольцам, маўляў, трэба шукаць нейкія пункты судакранання. Дык вось, яны самі гэтыя пункты судакранання тоўстай чорнай бруднай фарбай замалёўваюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках