7 траўня 2024, aўторак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вада прыбывае, людзі начавалі на дахах дамоў: што адбываецца пасля тэракту РФ

Вада прыбывае, людзі начавалі на дахах дамоў: што адбываецца пасля тэракту РФ

Пік затаплення ў Херсонскай і Мікалаеўскай вобласці прыпадзе на сёння, 7 чэрвеня.

Падчас расейскага тэракту на Кахоўскай ГЭС у ваду патрапіла 150 тон машыннай алівы, і вада прыбывае далей. Людзі часова акупаваных Алешак і Голай Прыстані вымушаныя перабрацца на вышэйшыя паверхі або дахі сваіх дамоў.

Пра гэта паведамляе "Суспільне" і шэраг мясцовых Telegram-каналаў.

Паводле інфармацыі выдання, учора па абедзе ў Херсоне эвакуацыя з мікрараёна Карабел або з Вострава, як яго называюць тутэйшыя жыхары, ускладнілася - узровень вады пачаў імкліва расці.

«У зоны падтаплення на эвакуацыю прыехалі спецыяльныя аўтамабілі некалькі мэтраў вышынёй, людзей забіраюць з дахаў іхніх дамоў і аўтамабіляў. Паасобныя жыхары адмаўляюцца эвакуавацца і застаюцца на Востраве», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што праз падрыў Кахоўскай ГЭС жыхары Алешак вымушаныя начаваць на дахах.

«У паасобных мясцінах часова акупаваных Алешак і Голай Прыстані Херсонскай вобласці людзі вымушаныя перамясціцца на вышэйшыя паверхі або дахі сваіх дамоў. Таксама паведамляецца, што акупанты ў Вялікіх Капанях паставілі 3 блок-пасты і нікога не выпускаюць», - гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу, жыхары левага берага Дняпра шукаюць валанцёраў, каб паспрабаваць эвакуаваць сваіх блізкіх.

«Левы бераг (раён Конкі). Гэта вельмі сумна, пра людзей цалкам забыліся. Гэта далёка не адзіны такі выпадак, але затое даволі навочны. Калі хтосьці мае нейкія кантакты валанцёраў на левым беразе, альбо нейкія думкі на тэму: як дапамагчы людзям на левым?», - пытаюцца жыхары акупаваных тэрыторый у паведамленні.

Узровень вады ў Херсоне пасля разбурэння Кахоўскай ГЭС расце. Цэлыя раёны апынуліся пад вадой.

Генеральны дырэктар «Укргідраэнэрга» Ігар Сірата спрагназаваў, што пік разліву вады Кахоўскага вадасховішча прыпадзе на раніцу 7 чэрвеня, піша focus.ua.

Праз тры або чатыры дні ўзровень вады пачне спадаць. Калі выбухоўка парушыла грэблю на ніжэйшых адзнаках, Кахоўскае вадасховішча перастане існаваць.

"А калі яна не разбураная ўнізе, мы ўбачым, што яшчэ да 3 мэтраў вады ўглыб можа застацца ў вадасховішчы", - заўважыў ён.

У выніку падрыву Кахоўскай гідраэлектрастанцыі (ГЭС) таксама разбураныя і затопленыя масты ў Снегіроўскім раёне Мікалаеўскай вобласці.

Пра гэта паведаміў начальнік Снегіроўскай МВА Іван Кухта.

У мескай вайсковай адміністрацыі Снегіроўкі адзначаюць, што мост у вёсцы Елізаветаўцы разбураны, а ў вёсцы Галаганаўцы (месцазнаходжанне намаляванае на карце) цалкам затоплены.

У Снегіроўскай МВА паказалі наступствы падрыву Кахоўскай ГЭС

«У грамадзе праводзім эвакуацыю жыхароў 3 дамоў, 43 агароды падтопленыя, вада прыбывае ў дамы. Аперацыйны штаб працягвае працу 24 гадзіны», - напісаў Кухта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках