Падрыў Кахоўскай ГЭС: праз паводку ў Херсоне падаюць дамы
1- 7.06.2023, 10:14
- 9,060
Відэафакт.
Пасля падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС праз паводку ў Херсоне падаюць дамы, паведамляе focus.ua.
З сацсетак распаўсюджваюць відэа, на якім бачна, як дом, які апынуўся ў зоне затаплення, разваліўся і ўпаў у ваду. Паведамляецца, што кадры знятыя ў Херсоне.
Аўтар відэа зняў прыватны сектар горада. Дамы стаяць у вадзе прыкладна па вокны. Раптам адзін з будынкаў складваецца як картачная дамок і сыходзіць пад ваду.
Са звестак гендырэктара «Укргідраэнэрга» Ігара Сіраты, раніцай 7 чэрвеня чакаецца пік разліву вады з Кахоўскага вадасховішча.