19 траўня 2024, Нядзеля, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын высмеяў Шайгу за «знішчаныя Леапарды»

5
Прыгожын высмеяў Шайгу за «знішчаныя Леапарды»
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Кіраўніка Мінабароны РФ увялі ў зман, «загнуўшы рулю» на камбайнах.

Учора, 6 чэрвеня, МА РФ выклала ў Сетку кадры нібы знішчэння адразу двух танкаў Leopard ва ўкраінскіх стэпах. Аднак экспэрты ў адзін голас заявілі, што на відэа сельскагаспадарчая тэхніка, якая збірае ўраджай з палёў.

У той жа дзень Мінабароны РФ надумаў чарговым разам падкусіць і Яўген Прыгожын, піша dialog.ua.

Са слоў Прыгожына, учора ўвесь свет назіраў, як турысты Пуціна знішчаюць два танкі Leopard, якія перасоўваліся па полі «ў дзіўным тактычным манеўры насустрач адзін аднаму».

Кіеў надумаў замаскіраваць замежныя танкі пад камбайны і для гэтага нават загнуў уніз рулю.

Аднак такое маскаванне не перашкодзіла расейскім турыстам разглядзець у сельгастэхніцы танкі.

Фінансіст ПВК «Вагнер» не мог спыніцца, працягваючы кпіць з МА РФ.

Ён заявіў, што асабіста яго абурыў той факт, што Кіеў навучыўся вельмі добра маскаваць танкі пад камбайны, а танкістаў - пад камбайнераў.

У канцы ён падзякаваў УС РФ за праведзеную працу. Таксама Прыгожын заявіў, што з сённяшняга дня неабходна знішчаць ва Украіне ўсё, што мае «загнутую рулю»: раптам напраўду гэта танкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках