Наземныя войскі Украіны ўдарылі па войску РФ у затопленай Херсонскай вобласці
2- 7.06.2023, 11:07
- 12,780
Пазіцыі акупантаў «дымяць» і выбухаюць.
Наземныя войскі УСУ апублікавалі кадры з наступствамі адпрацоўкі ўкраінскай артылерыі па пазіцыях расейскіх акупантаў на левабярэжжы Херсоншчыны.
Інфармацыя абнародаваная на афіцыйным Telegram-канале войскаў.
Каб праілюстраваць кадры адпрацоўкі, выкарыстоўвалі відэа ад сведкі падзей, які знаходзіўся на правабярэжжы. Мужчына паказвае 3-4 пункты, якія дымяць на супрацьлеглым беразе Дняпра:
злева ад назіральніка - «гарыць»;
справа ад назіральніка - «гарыць і выбухае».
Акрамя таго, у кадр трапляе цячэнне Дняпра - відаць, як нясецца вада, якая сцякае з-за прарыву ў дамбе Кахоўскай ГЭС.
У паведамленні не пазначана, дзе менавіта размешчаныя пазіцыі войска РФ, па якіх ударылі УСУ.
Каб вызначыць магчымыя месцы адпрацовак, можна звярнуць увагу на арыенціры, якія трапляюць у кадр– напрыклад, на ліхтары на беразе побач з аператарам. Падобныя ліхтары размешчаныя ў раёне «Арэстанка» ў Херсоне.
Калі адзначыць адпаведную кропку на карце, становіцца зразумела, што дыміць, гарыць і выбухае недзе ў раёне паміж Алешкамі і Кардашынкай (арыентыровачна, патрабуе ўдакладнення).