«Партманэт» Лукашэнкі саступіў у справе аб зняцці санкцый ЕЗ
6- 7.06.2023, 12:19
- 8,372
Санкцыйны рэжым у дачыненні да дыктатара застаецца ў дзеянні.
Бізнэсовец Аляксандр Шакуцін, які трапіў пад санкцыі Еўразвязу як «партманэт» дыктатара Лукашэнкі, саступіў справу ў агульным судзе ЕЗ аб зняцці санкцый супраць яго. Пра гэта паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк.
«Добрая перамога для ЕЗ, паколькі санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі застаецца ў дзеянні, а доказы, якія звязваюць яго з Лукашэнкам, застаюцца важкімі», - напісаў ён у твітар.
Паводле інфармацыі Ёзвяка, сёння або ў канцы гэтага тыдня можа быць дадзенае «зялёнае святло» 11-му пакету санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі.
«Але ўсё яшчэ застаюцца пытанні, якія трэба згладзіць, аб барацьбе з абыходам і так званым «ганебным спісам», - адзначыў ён.
Нагадаем, раней «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» Нацыянальнага сходу Святлана Любецкая, Аляксандр Амельянюк, Алег Гайдукевіч і намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка таксама аспрэчвалі ўведзеныя супраць іх санкцыі Еўрапейскага звязу, але Еўрапейскі суд адхіліў іх пазовы.