19 траўня 2024, Нядзеля, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў: Забеспячэнне Крыма вадой стала немагчымым ад слова «зусім»

4
Данілаў: Забеспячэнне Крыма вадой стала немагчымым ад слова «зусім»

Сакратар РНБА расказаў, што чакае акупаваны паўвостраў пасля падрыву Расеяй Кахоўскай ГЭС.

Расейскія акупанты пазбавілі часова акупаваны Крым прэснай вады шляхам падрыву Кахоўскай ГЭС. Аб гэтым заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры адзінага тэлемарафона.

Паводле ягоных слоў, расейскі тэрарыстычны акт найбліжэйшым часам зробіць немагчымым пастаўку вады ў Крым ад слова "зусім". Забеспячэнне вадой паўвострава будзе немагчымым у наступныя тры, пяць і дзесяць гадоў, зазначыў Данілаў.

Пытанне не будзе знятае, пакуль цалкам не адбудуюць дамбу. Сакратар РНБА дадаў, што падрыў Кахоўскай ГЭС расейцамі быў зроблены для нібыта недапушчэння ўкраінскага контрнаступу на поўдні.

У акупаваных раёнах Херсонскай вобласці да 26 тысяч чалавек могуць апынуцца ў зоне затаплення, адзначыў ён.

«Адказваюць за іх акупацыйныя ўлады. А (кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір) Сальда цяпер апавядае, як там усё едзе і працуе, стоячы па калена ў вадзе», - расказаў Данілаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках