19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсонскай вобласці акупанты зліквідавалі роту расейцаў, якія ўцякалі ад вады

У Херсонскай вобласці акупанты зліквідавалі роту расейцаў, якія ўцякалі ад вады
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кулямётчыкі не ідэнтыфікавалі «сваіх» і адкрылі па іх агонь.

Расейскія кулямётчыкі адкрылі "сяброўскі агонь" і зліквідавалі іншых акупантаў, якія ўцякалі са сваіх пазіцый праз затапленне.

Пра гэта паведамляе херсонская публічная суполка «Херсон: война без фейков». Паводле звестак канала, расейцы знішчылі роту сваіх жа калег каля Голай Прыстані.

«Маю выказаць высокую падзяку кулямётным разлікам Расеі, якія знаходзяцца ля Голай Прыстані. Хлопцы ўчора выявілі пільнасць і здзейснілі выдатны ўчынак.

"Сяброўскім агнём" зліквідавалі іншых жаўнераў Расеі, якія праводзілі пазапланавае перасоўванне дзеля падтаплення. На корм херсонскім ракам адпраўленая рота супраціўніка», - гаворыцца ў паведамленні.

Дарэчы, у ваенны час рота ў расейскім войску налічвае 200-215 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках