У Пецярбургу затрымалі беларуса, які адшукваецца за негатыўныя водгукі пра Лукашэнку
18- 7.06.2023, 18:53
- 11,306
У вышук яго абвясцілі ў студзені 2022 года.
У Пецярбургу за негатыўныя водгукі пра Лукашэнку затрымалі 34-гадовага беларуса, паведамляе «Фонтанка».
Беларуса супрацоўнікі крымінальнага вышуку спынілі напярэдадні, 6 чэрвеня, блізу шасці вечара каля дома №5 на вуліцы Калакольнай, піша выданне.
Паводле версіі Следчага камітэта Беларусі, увосень 2021 года мужчына апублікаваў некалькі допісаў ва «ВКонтакте» з негатыўнымі водгукамі пра Лукашэнку. У вышук яго абвясцілі ў студзені 2022 года.
Паведамляецца, што беларуса, імя якога не называецца, даставілі ў аддзел паліцыі. Аб яго затрыманні апавясцілі ініцыятара вышуку.