Украінскія памежнікі высмеялі вучэнні ССА Беларусі
26- 7.06.2023, 19:16
- 30,374
Нават вечкі з прыцэлаў не здымаюць.
Беларусь зноў пастанавіла апублікаваць пафасныя фатаграфіі вучэнняў сваіх сіл спецыяльных аперацый. Але задума ўсхваліць сваіх салдат зазнала паразу.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны ў Telegram.
У ДПСУ паказалі фота Міністэрства абароны Беларусі, на якім адзін з салдат сіл спецаперацый краіны глядзіць у прыцэл з закрытым вечкам. Такое фота суправаджаецца подпісам аб «экіпіроўцы, якая дазваляе вайскоўцам выконваць задачы напоўніцу».
«Мінабароны Беларусі паказала, як іх сілы спецыяльных аперацый узмацняюць «паўднёвую мяжу Беларусі», - адзначаюць украінскія памежнікі.