5 траўня 2024, Нядзеля, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: NATO можа адправіць войскі ва Украіну

14
The Guardian: NATO можа адправіць войскі ва Украіну

Экс-кіраўнік Альянсу расказаў, пры якой умове гэта адбудзецца.

Дзяржавы-сябры NATO могуць адправіць войскі ва Украіну. Такая пастанова можа быць прынятая, калі Украіна не атрымае гарантый сяброўства і гарантый бяспекі.

Пра гэта экс-кіраўнік Альянсу Андрэс Фог Расмусэн заявіў у інтэрв'ю для The Guardian.

"Краіны-сябры NATO могуць адправіць войскі ва Украіну, калі на саміце Альянсу Украіна не атрымае гарантый сяброўства і гарантый на пераходны перыяд", - падкрэсліў ён.

Надзвычай важны саміт Альянсу мае адбыцца ў Вільні 11 ліпеня.

На заяву экс-кіраўніка NATO адрэагаваў кіраўнік Сядзібы прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«Я дзякую Андэрсу Фогу Расмусэну за ягоную пазіцыю, як і за публічную падтрымку меркавання, што Украіну небяспечна пакідаць у прыймальні NATO на няпэўны тэрмін. Вельмі важна, каб наша дзяржава атрымала запрашэнне ў Альянс», - сказаў ён.

Ярмак нагадаў аб Кіеўскай дамове бяспекі, у якой змяшчаюцца прапановы аб гарантыях бяспекі для Украіны, якія маюць стаць прамежкавым этапам перад уступленнем у NATO. Над дамовай працавала Міжнародная працоўная група ў пытаннях гарантый бяспекі для Украіны, у якой старшынююць кіраўнік АП і Расмусэн.

Без Украіны новую структуру еўрапейскай бяспекі пабудаваць немагчыма, зазначыў Ярмак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках