5 траўня 2024, Нядзеля, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адступілі з ключавых пазіцый пасля падрыву Кахоўскай ГЭС

Расейцы адступілі з ключавых пазіцый пасля падрыву Кахоўскай ГЭС

Як змянілася лінія фронту на Дняпры.

Разбурэнне грэблі Кахоўскай ГЭС істотна змяніла геаграфію і тапаграфію Херсонскага прыфрантавога сэктару на поўдні Украіны і прымусіла саміх расейскіх акупантаў адыходзіць з паасобных пазіцый. Варожыя сілы і захопніцкія ўлады рэагуюць на паводку з вялікай ступенню дэзарганізацыі, чым узмацняюць шкоду цывільнаму насельніцтву часова акупаваных тэрыторый.

Пра гэта паведамляе амэрыканскі Інстытут вывучэння вайны (Institute for the Study of War, ISW) у справаздачы ад 7 чэрвеня. Там апублікавалі кадры з маштабамі падтаплення патэнцыйнай дзялянкі фронту, які ахапіў 29 паселішчаў.

Спецыялісты спасылаюцца на выяву, зробленую а 4:00, якая паказвае, што паводка моцна парушае падрыхтаваныя расейскія абаронныя пазіцыі на ўсходнім (левым) беразе Дняпра. Асабліва гэта датычыцца пазіцый УС РФ на першай лініі ў Голай Прыстані і Алешках. Розныя крыніцы паведамлялі, што Алешкі, Голая Прыстань, Казацкі Лагер і Дняпраны амаль цалкам затопленыя, узровень вады на пэўных дзялянках там узнімаецца да вышыні аднапавярховых дамоў.

Украінскі штаб, створаны для ліквідацыі наступстваў разбурэння дамбы, праінфармаваў, што на 7 чэрвеня часткова або цалкам падтопленымі з'яўляюцца 29 паселішчаў, з якіх 19 размешчаны на падкантрольнай Украіне тэрыторыі і 10 - на часова акупаванай Расеяй.

Тым часам прапагандысты публікавалі кадры, на якіх відаць, што вада ў Новай Кахоўцы пачала спадаць, упаўшы на 30 см. Таксама расейскія крыніцы сцвярджалі, што ў пэўных мясцінах узровень вады знізіўся на тры-чатыры мэтры з вышыні 10 м. Затое ў суседнім Мікалаеве вада ўзнялася на 70 см. Напярэдадні меркавалі, што на працягу наступных 72 гадзін паводка ўзмоцніцца і зменіць геаграфію Херсонскай вобласці.

«Разбурэнне дамбы ГЭС уплывае на пазіцыі расейскіх войскаў на ўсходнім беразе Дняпра. Паводка разбурыла шмат палявых умацаванняў на першай лініі, якія расейскія вайскоўцы мерыліся выкарыстоўваць для абароны ад украінскіх атак. Імклівая паводка, імаверна, прымусіла расейскі персанал і вайсковую тэхніку адступіць з асноўных пунктаў канцэнтрацыі ў Алешках і Голай Прыстані», - канстатуюць у ISW.

Паводле звестак аналітыкаў, акупанты раней выкарыстоўвалі гэтыя пазіцыі для абстрэлу Херсона ды іншых сяліб на правым беразе рэгіёна. Кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэсавага цэнтра Сіл абароны Поўдня Наталля Гумянюк заявіла, што войскі РФ перадыслакавалі свой асабовы склад і тэхніку на адлегласць 5-15 км ад зоны затаплення. Гэта фактычна вывела акупацыйныя сілы з артылерыйскай зоны дзеяння паасобных селішчаў на правым беразе Дняпра.

Таксама адзначаецца, што паводка знішчыла расейскія мінныя палі ўздоўж узбярэжжа. На апублікаваных раней кадрах відаць, як міны выбухаюць у паводкавай вадзе.

У той жа час акупацыйны «кіраўнік» Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда, ігнаруючы ахвяры сярод цывільнага насельніцтва і страты саміх акупантаў, заявіў, нібыта знішчэнне ГЭС «выгаднае расейскай абароне». На ягонае пераканання, гэта "ўскладніць прасоўванне УСУ праз раку".

«Ацэнка ім сітуацыі ігнаруе страту першай лініі падрыхтаваных умацаванняў Расеі. Колькасць расейскай цяжкай тэхнікі, страчанай за першыя 24 гадзіны паводкі, таксама невядомая», – звярнулі ўвагу ў ISW.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках