5 траўня 2024, Нядзеля, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УСУ ідуць вялікімі сіламі»: расейцы панікуюць праз контрнаступ

3
«УСУ ідуць вялікімі сіламі»: расейцы панікуюць праз контрнаступ

Расейскія прапагандысты паведамляюць аб магутных атаках у Запарожскай вобласці.

Расейскія прапагандысты пачалі публікаваць панічныя паведамленні праз магутны контрнаступ УСУ ў Запарожскай вобласці ды на іншых кірунках.

"УСУ робяць актыўныя дзеянні практычна на ўсіх кірунках", – паведамляе расейскі тэлеграм-канал Readovka.

Адразу некалькі расейскіх ваенных карэспандэнтаў паведамляюць, што «ўкраінскае войска пачало атакаваць на розных кірунках». Так, паведамляецца, што УСУ «пачалі наступ на Запарожскім кірунку».

Расейскі «ваенны карэспандэнт» Рудэнка паведаміў, што ў Запарожскай вобласці на Арэхаўскім фронце УСУ «пайшлі вялікімі сіламі».

"Высокая інтэнсіўнасць артылерыі супраціўніка, вялікая колькасць танкаў і панцырнай тэхнікі ля Малой Токмачкі", – піша ў паніцы расейскі "ваенны карэспандэнт".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках