5 траўня 2024, Нядзеля, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явіўся яшчэ адзін доказ таго, што Расея рыхтавалася да падрыву Кахоўскай ГЭС

1
З’явіўся яшчэ адзін доказ таго, што Расея рыхтавалася да падрыву Кахоўскай ГЭС

Дзіўныя паводзіны акупантаў былі зафіксаваныя на тэрыторыі Херсонскай вобласці.

Расейскія войскі перад тым, як учыніць падрыў Кахоўскай ГЭС «глушылі» сувязь на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Гэты факт з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем планавання НС.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніцы Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталлі Гумянюк падчас тэлемарафону.

«Пакідаючы людзей у небяспецы, вораг спрабаваў максімальна схаваць сітуацыю. Яны спрабавалі стварыць максімальны вакуум вакол той групы, якая павінна была працаваць настолькі, што «глушылі» сувязь перад гэтым падрывам і не паведамілі нават свае падраздзяленні», - распавяла яна.

Гумянюк дадала, што сілы абароны валодаюць інфармацыяй, што многія акупанты «альбо засталіся пад вадой, альбо пакутуюць і чакаюць на дахах і моляць аб дапамозе».

«Магчыма, праз нейкі перыяд часу сувязь будзе лепшай. Цяпер удаецца атрымліваць інфармацыю з некаторых каналаў сувязі. Збіраючы яе з дапамогай аэравыведкі», - адзначыла прадстаўніца АК «Поўдзень».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках