21 красавiка 2024, Нядзеля, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Патрушаў у Менск прывёз новыя метадычкі»

13
«Патрушаў у Менск прывёз новыя метадычкі»

Што стаіць за візітам кіраўніка Савета бяспекі РФ у Беларусь?

Кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў 7 чэрвеня прыляцеў у Менск, каб сустрэцца са сваім калегам Аляксандрам Вальфовічам. Патрушаў заявіў БелТА, што «Вашынгтон і ягоныя сатэліты рыхтуюць пераварот у Беларусі». Раней аб тым, што ўлады ў Беларусі рыхтуюцца змяніць сілай, заявіў Лукашэнка.

Сайт Charter97.org паглядзеў, што пра гэта думаюць беларусы.

«Патрушаў у Менск прывёз новыя метадычкі, якія распрацаваны ў Крамлі. І гэты орк дасць наказ, што казаць пра кляты Захад, які пагражае Беларусі, самому аграфюрару і ўсёй ягонай калгаснай зграі. Сцэнар будзе аднолькавы, рыторыка ўсёй гэтай клаакі таксама».

«Ага, пра перавароты загаварыў расейскі баклан, чыя вусатая марыянетка знішчала фізічна беларускіх міністраў, палітыкаў і чыноўнікаў, а таксама фальсіфікавала выбары, каб ператварыць Беларусь у сваю калонію».

«Каб прадухіліць пераварот пад кіраўніцтвам Вашынгтона, правядзём яго пад кіраўніцтвам Масквы».

«Крэмль перажывае за свайго васала. Рэжымы ў РФ і Беларусі - сіямскія двайняты - калі памрэ адзін, то і другі таксама».

«Я думаю, што кожны беларус будзе толькі за. Абы вас, маскальскіх чырванапузых вырадкаў, больш ніколі не было на зямлі Беларусі».

«Яны сапраўды дэб*лы, ці толькі ўдаюць з сябе? Забіць мільёны людзей, скрасці выбары, захапіць уладу сілавым шляхам, выкрасці мільярды даляраў, скалечыць лёсы і абвінаваціць ва ўсіх сваіх злачынствах Вашынгтон? Расея, пайшла прэч з Беларусі!»

«Уладу ў Беларусі зменяць і без Вашынгтона. Далі б зброю ў 2020-м годзе, ужо б і забыліся пра гэта».

«Чырвонапузым недабіткам увесь час здаюцца нейкія перавароты. Не пераварот, а вяртанне ўлады народу».

«Які шчыры і хамскі цынізм! Проста нахабства залімітаванае! «Вашынгтон рыхтуе…». А Масква? Яна чым займаецца з гэтай «інтэграцыяй» і «дарожнымі картамі»? А «зялёныя чалавечкі»? Іх ветрам ці што надзьмула ў 2014-м? Моташна ўжо ад гэтай нахабнай хлусні».

«Як жа да расейцаў не даходзіць. Беларусы не жадаюць быць рабамі. Мы не жадаем выграбную яму ў выглядзе «ЛДНР». Мы еўрапейскі народ».

«Вы з пераваротам у сваёй Белгародскай вобласці разабрацца не можаце. А як мне казалі знаёмыя з Украіны, якія маюць дачыненне да валанцёраў для УСУ, полк Каліноўскага значна больш шматлікае і сур'ёзнае фармаванне, чым РДК і ЛСР разам узятыя», - пішуць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках