5 траўня 2024, Нядзеля, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчыкі: Сын Шайгу — музыка-жулік, які накручвае сабе прагляды

14
Даследчыкі: Сын Шайгу — музыка-жулік, які накручвае сабе прагляды

За некалькі дзён да пачатку вайны ён завёў TikTok з каверамі вядомых песень.

Сын міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу - Даніла Сяргеевіч Шабуноў - у 19 гадоў з'яўляецца бізнэсоўцам, а таксама пачынае будаваць кар'еру ў шоў-бізнэсе, высветліла каманда даследчыкаў Аляксея Навальнага. За некалькі дзён да пачатку вайны ён завёў TikTok з каверамі вядомых песень.

Маладзён выступае пад псеўданімам Шэба (ці Sheba Singer).

Вось, што, напрыклад, ён публікаваў у дзень пачатку вайны:

У выканаўцы ўжо запісаная пара кліпаў, аднак, як звяртаюць увагу даследчыкі, на абодвух «бессаромна накручаныя дзясяткі тысяч праглядаў» (хоць на Шэбу падпісаныя ўсяго 600 чалавек).

Таксама каманда Навальнага звярнула ўвагу, што за чатыры дні да абвяшчэння мабілізацыі сын Шайгу паехаў у адпачынак у Турцыю разам са сваім музычным прадусарам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках