5 траўня 2024, Нядзеля, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы тры гады падманвалі расейцаў

4
Магілёўцы тры гады падманвалі расейцаў

Суд Шклоўскага раёна вынес прысуд.

Суд прызначыў пакаранне васьмярым жыхарам Магілёва, якіх абвінавачвалі ў групавым махлярстве на падставе набыцця грузавых аўто, паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Нехта, пазначаны пракуратурай як «абвінавачаны Х», стварыў і ўзначаліў кіраваную ўстойлівую супольнасць. Паводле інфармацыі ведамства, зрабіў ён гэта «для ўласнага ўзбагачэння, мэта якога - супрацьпраўнае завалоданне грашовымі сродкамі грамадзян Расейскай Федэрацыі, якія хочуць набыць на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу грузавыя аўтамабілі і прычэпы да іх».

Магілёўцы шукалі кліентаў у Расеі і пасля папярэдняй дамоўленасці запрашалі іх у Магілёў для падпісання дамовы. Затым пачыналі круціцца наконт месцазнаходжання, характарыстык, кошту аўто і прычэпаў. Як толькі кліенты перадавалі грошы, адразу ж пачыналіся праблемы: «прадаўцы» не выходзілі на сувязь, перамяшчаліся тэрміны пастаўкі і гэтак далей.

Як вынік - заказчыкам прывозілі аўтамабілі, якія не мелі абяцаных ім тэхнічных характарыстык і былі меншага кошту.

Часта пакупнікі не маглі карыстацца тэхнікай праз адсутнасць «размытнёўкі» і выплаты ўтылізацыйнага збору, якія перавышалі кошт саміх грузавікоў і прычэпаў.

«У перыяд з 2018 да 2021 года абвінавачаныя шляхам падману завалодалі грашовымі сродкамі 49 пацярпелых у суме, большай за 2,2 мільёна рублёў», - распавялі ў пракуратуры.

Прызнаў віну толькі адзін з фігурантаў. Астатнія сказалі, што ашуканскіх дзеянняў не ўчынялі і дзейнічалі ў рамках дамоваў.

Суд Шклоўскага раёна на падставе ч.4 арт.209 КК прызначыў пакаранні - ад 3,5 да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам.

Вырак не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках