5 траўня 2024, Нядзеля, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам гарыць сметнішча

4
Пад Менскам гарыць сметнішча

Плошча пажару - блізу тысячы квадратных метраў.

Ратавальнікі ліквідуюць узгаранне на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў каля вёскі Белай Лужы Смалявіцкага раёна, паведамілі ў МНС.

Паводле аператыўных звестак, плошча пажару складае амаль 1000 квадратных метраў. Задзейнічаныя 9 адзінак тэхнікі МНС і 7 машын мясцовай арганізацыі.

У мінулую пятніцу гарэла сметнішча пад Дзяржынскам. Тады плошча пажару была амаль 500 квадратных метраў.

Нагадаем, на большай частцы тэрыторыі Беларусі захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека праз высокую тэмпературу і адсутнасці істотных дажджоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках