3 траўня 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спірт, з якога рабілі атрутны «Містэр Сідр», скраў расейскі генерал

20
Спірт, з якога рабілі атрутны «Містэр Сідр», скраў расейскі генерал

Ад ужывання напою ў Расеі памерла ўжо больш за 30 чалавек.

Намесніка кіраўніка МУС у Самарскай вобласці РФ генерал-маёра Юрыя Сафронава звольнілі праз крадзеж з паліцэйскага склада спірту, з якога рабілі прадукцыю пад маркай "Містэр Сідр". Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС Расеі.

Акрамя Сафронава, як удакладнілі ў ведамстве, будзе звольнены начальнік ФКУ "Цэнтр гаспадарчага і сэрвіснага забеспячэння ГУ МУС Расеі Самарскай вобласці" палкоўнік Аляксандр Рэмнеў.

Падставай для звальнення стала расследаванне МУС паставак напою "Містэр Сідр", у выніку атручвання якім у некалькіх расейскіх рэгіёнах памёр 31 чалавек.

Падчас расследавання паліцэйскія прыйшлі да высновы, што спірт для вытворчасці напою скралі са склада ФКУ "Цэнтр гаспадарчага і сэрвіснага забеспячэння ГУ МУС Расеі Самарскай вобласці".

"Гэтая партыя захоўвалася на складзе з 2012 года, пасля таго як была канфіскаваная падчас праверачных мерапрыемстваў", – гаворыцца ў паведамленні МУС Расеі.

У рамках справы затрымалі двух жыхароў Самары і сяржанта паліцыі, які ахоўваў склад.

Вытворцу сідру - прадпрымальніка з Самарскай вобласці Анара Гусейнава - суд адправіў пад варту паводле артыкула аб выкананні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Аб масавым атручэнні напоем стала вядома пятага чэрвеня. У пацярпелых у крыві знайшлі метанол. Яго траплянне ў арганізм чалавека выклікае цяжкае атручэнне, слепату, болі і курчы. Пры ўжыванні 100 мілілітраў метанолу надыходзіць кома і прыпыненне дыхання.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках