Рыхтуйся!
15- АНДРЭЙ САННІКАЎ
- 13.07.2023, 16:40
- 42,834
Лукашэнка стварыў першачарговую мішэнь для УСУ.
У лукашэнкаўскім Міністэрстве абароны заявілі аб тым, што забойцаў з ПВК «Вагнер» вельмі хочуць бачыць у Беларусі як настаўнікаў і інструктараў. Іх "плануецца прыцягнуць да супольнага навучання з беларускімі жаўнерамі".
Адмысловая ўвага падчас супольных трэнінгаў будзе нададзеная "метадам і спосабам вядзення баявых дзеянняў УС РБ".
Во як!
Да ведама «знаўцаў» з МА і для інфармавання грамадскасці паведамляю, што ПВК «Вагнер» прызнаная небяспечнай злачыннай арганізацыяй краінамі Еўразвязу, Вялікай Брытаніяй, Аўстраліяй, Японіяй, Канадай і ЗША.
ЗША вызначылі наймітаў як "транснацыянальную злачынную арганізацыю".
Што гэта значыць?
Перш за ўсё санкцыі, не толькі супраць саміх забойцаў ды іхніх верхаводаў, але і супраць усіх рэжымаў, кампаній і асобных асоб, якія так або інакш спрыяюць гэтым наймітам.
Злучаныя Штаты ўжо ўвялі жорсткія санкцыі супраць афрыканскіх рэжымаў і юрыдычных асоб, якія заўважаныя ў сувязях з вагнераўцамі.
З'яўленне прыгожынцаў у Беларусі будзе азначаць, што ЗША абавязаныя будуць паводле закону ўвесці санкцыі супраць афрыканскага рэжыму Лукашэнкі.
Але гэта яшчэ не ўсё. Ідзе вайна, і ў гэтых варунках злачынная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў вайне на баку агрэсара, падлягае знішчэнню.
З'яўленне вагнераўцаў на тэрыторыі Беларусі будзе азначаць, што іхнія месцы дыслакацыі (усё адно, адасобленыя або ў складзе вайсковых часцін Беларусі) становяцца першачарговай мішэнню для ўзброеных сіл Украіны.
Рыхтуйся!
Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»