«Цяпер так будзе заўсёды»: У Зяленскага адрэагавалі на істэрыку Крамля праз «азоўцаў»
6- 8.07.2023, 21:38
- 20,766
На думку Падаляка, Расея не мае суб'ектнасці на міжнароднай арэне.
Вяртанне ва Украіну камандзіраў абароны «Азоўсталі» яшчэ раз прадэманстравала, што на гэты момант РФ ужо не мае ніякай суб'ектнасці на міжнароднай арэне.
Так дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у Twitter пракаментаваў рэакцыю Масквы на вяртанне ва Украіну абаронцаў «азоўцаў».
«Расея не мае ніякай суб'ектнасці на міжнароднай арэне. Пасля 24.06.2023 для пуцінскай эліты пачаўся "цудоўны новы свет"», – адзначыў Падаляк, дадаўшы, што цяпер Расею заўсёды будуць ставіць на «вядомае ёй месца».
Нагадаем, што 8 ліпеня 2023 г. стала вядома, што ва Украіну вяртаюцца пяцёра камандзіраў «Азова». Яны былі вызваленыя з расейскага палону ў верасні 2022 года і знаходзіліся ў Турцыі на ўмовах абмену.