На якія правакацыі могуць пайсці Пуцін і Лукашэнка супраць суседніх краінаў?
16- 10.08.2023, 21:29
- 10,004
Могуць быць скарыстаныя мігранты.
Паводзіны Пуціна і ягонага васала Лукашэнкі ўсё больш напружваюць суседнія краіны. На якія правакацыі яны могуць пайсці? Паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен расказаў «24 Каналу», што наўрад ці пойдзе гаворка пра штурм польскай мяжы ўзброенымі «вагнераўцамі». Іх аднамомантна знішчаць польскія памежнікі, якіх узмацнілі 10 тысячамі вайскоўцаў.
Хутчэй за ўсё, баевікоў выкарыстоўваюць для прафесійнай каардынацыі мігрантаў, якія спрабуюць пракрасціся на тэрыторыю Польшчы. Людзей могуць узброіць не толькі камянямі і палкамі, але і саматужнымі сродкамі барацьбы супраць памежнікаў.
Акрамя таго, Расея і Беларусь могуць заблакаваць Сувалкскі калідор – і тады цалкам парушыцца злучэнне паміж краінамі NATO.
Адзначым, што ў канцы ліпеня больш за 100 «вагнераўцаў» рухаліся ў бок Сувалкскага калідора. Польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі назваў гэта крокам да далейшага гібрыднага нападу на польскую тэрыторыю.
«Шмат сігналаў, што Пуцін з Лукашэнкам спрабуюць зразумець, дзе правакацыйная мяжа, калі NATO ўсё ж такі будзе рэагаваць ці не будзе», – адзначыў Тызенгаўзен.
Былі выпадкі, калі расейскія самалёты манеўравалі ў небяспечнай блізкасці да амерыканскіх дронаў і нават збівалі іх. Але самы галоўны «экзамен» – гэта два беларускія гелікаптэры, якія парушылі паветраную прастору Польшчы.