Пяскоў захваляваўся праз магчымае дачыненне Пуціна да ліквідацыі Прыгожына
15- 25.08.2023, 14:14
- 12,932
Прэсавы сакратар Крамля пачаў апраўдвацца пасля паведамленняў у мэдыях.
Прэсавы сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў "хлуснёй" усе меркаванні аб датычнасці Пуціна да смерці кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгенія Прыгожына ды іншых кіраўнікоў кампаніі. Яны загінулі ў выніку падзення самалёта ў Цверскай вобласці РФ у сераду.
«Цяпер, вядома, вакол гэтай авіякатастрофы і трагічнай загубы пасажыраў самалёта, у тым ліку і Яўгенія Прыгожына, вельмі шмат спекуляцый. Вядома, на Захадзе ўсе гэтыя спекуляцыі падаюцца пад вядомым кутом. Усё гэта абсалютная хлусня. І тут, вядома, трэба, асвятляючы гэтую праблематыку, грунтавацца выключна на фактах», — сказаў Пяскоў, паведамляе ТАСС.
Трэба адзначыць, што Уладзімір Пуцін выказаў свае спачуванні наконт катастрофы толькі праз дзень.
Раней крыніца блізкага да расейскіх вайскоўцаў тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ паведаміла, што Яўгеній Прыгожын мог сустракацца з Уладзімірам Пуціным у Маскве за дзень да загубы.
Нагадаем, у канцы чэрвеня Прыгожын узняў бунт ПВК «Вагнер». Яе ваеўнікі занялі штаб Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне і пачалі марш на Маскву.