27 лiпеня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк?

6
Што цяпер адбываецца з Палінай Шарэндай-Панасюк?

Расказаў муж палітычнай зняволенай.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю ў пачатку жніўня. Але на яе зноў завялі новую крымінальную справу і стварылі невыносныя ўмовы. У выніку жанчына, здароўе якой моцна падарванае, абвясціла галадоўку. Ежу Паліна не прымае з 23 жніўня.

«26 жніўня ў Паліны быў адвакат, супраць яе скончаны следчыя дзеянні - ёй выстаўленае абвінавачанне паводле 411 артыкула Крымінальнага кодэкса. На наступным тыдні крымінальная справа будзе перададзеная ў пракуратуру, а пазней у суд. У ІЧУ Рэчыцы ў яе забралі асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла.

У камеры, дзе яна зараз знаходзіцца, жудасныя ўмовы, ёй не выдалі бялізну, асабістыя рэчы - фактычна гэта карцар. Таму 23 жніўня Паліна абвясціла галадоўку. Гэта вельмі моцны ўдар па яе здароўі, яна і так вельмі слабая пасля этапаў, але не здаецца. Мая жонка не прызнае гэтую крымінальную справу, яна адмовіліся знаёміцца з ёй», - распавёў «Белсату» муж палітвязня Андрэй Шарэнда.

Паводле ягоных слоў улады спрабуюць «даціснуць» ягоную жонку. Чакаецца, што на наступным тыдні ў Паліны будзе новы этап - у гомельскі СІЗА.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк, маці дваіх дзяцей, утрымліваецца за кратамі з 3 студзеня 2021 года. Яна была пакараная двума гадамі зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 КК РБ («Абраза Лукашэнк») арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт. 364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках