Шайгу развёў рукамі на пытанне, ці пераможа Расея ў вайне з Украінай
17- 13.09.2023, 21:40
- 27,294
Прапагандыстам давялося экстранна выдаляць ролік.
Расейскі прапагандыст Яўген Папоў спытаў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, ці пераможа Расея? У адказ Шайгу моўчкі развёў рукамі.
Гэты момант быў зняты на камеру прапагандысцкага тэлеканала «Расея 1». Ролік экстранна выдалены з сайта гэтага СМІ.
Інцыдэнт адбыўся на касмадроме «Усходні», дзе Шайгу разам з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным праводзіў сустрэчу з дыктатарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.
Инцидент произошел на космодроме «Восточный», где Шойгу вместе с правителем РФ Владимиром Путиным проводил встречу с диктатором Северной Кореи Ким Чен Ыном.