27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панічныя настроі дасягнулі найвышэйшых эшалонаў улады РФ

24
Панічныя настроі дасягнулі найвышэйшых эшалонаў улады РФ

Дэпутат Дзярждумы, які горача падтрымліваў вайну, рэзка змяніў рыторыку.

Пакуль дыктатар Уладзімір Пуцін апавядае пра «захлынанне» ўкраінскага контрнаступу, панічныя настроі дасягнулі найвышэйшых эшалонаў улады РФ. Дэпутат Дзярждумы РФ генерал-лейтэнант Андрэй Гурулёў, які да нядаўняга часу горача падтрымліваў вайну і расказваў, як усё «ідзе паводле плану», рэзка змяніў рыторыку.

Дэпутат у эфіры прапагандысцкага ток-шоў Сяргея Мардана абвінаваціў расейскае войска ў хлусні пра рэальную сітуацыю на фронце, піша «Дыялог».

Мардана моцна ўсхваляваў нечаканы допіс Гурулёва пра крытычныя праблемы расейскага войска.

«У мяне на ўзроўні рэфлексаў спрацавала чырвоная лямпа! Што адбываецца? Чаму Гурулёў так турбуецца? Гэта проста з танальнасці адчуваецца! Дзе хлусня? У чым хлусня?» – пацікавіўся прапагандыст у Гурулёва.

Дэпутат у адказ заявіў, што хлусяць вайскоўцы пра ўсё, у тым ліку пра тое, што адбываецца ў гэты момант на перадавых пазіцыях.

«Хлусня ў рэальным становішчы і стане сваіх войскаў, і ў рэальных дзеяннях. Вось у гэтым справа! У нас часцяком даклады не супадаюць нават у лініі пярэдняга краю з тым, што адбываецца насамрэч! (...) Што такое гэта хлусня? Гэта скажэнне зыходных звестак для прымання пастановаў! Калі зыходныя звесткі крывыя, пастанова будзе крывая», – скардзіўся прадстаўнік пуцінскага рэжыму.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках