19 траўня 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ і ВМС нанеслі маштабны ўдар па расейскай авіябазе «Сакі» ў Крыме

11
СБУ і ВМС нанеслі маштабны ўдар па расейскай авіябазе «Сакі» ў Крыме

У момант прылёту «Нэптунаў» там знаходзілася 12 баявых самалётаў РФ.

Уначы 21 верасня Служба бяспекі Украіны і Вайскова-марскія Сілы нанеслі маштабны агнявы ўдар па вайсковым аэрадроме «Сакі» ў часова акупаваным Крыме. На варожым вайсковым аб'екце знаходзілася сама меней 12 баявых самалётаў.

На аэрадроме знаходзіліся баявыя самалёты РФ Су-24 і Су-30, а таксама ПЗРК "Панцыр". Пра гэта obozrevatel.com паведамілі крыніцы ў СБУ.

Таксама вядома, што на аэрадроме "Сакі" знаходзілася база падрыхтоўкі аператараў БЛА Mohajer. Менавіта гэтыя беспілотнікі выкарыстоўваюць расейцы для каардынацыі ўласных паветраных атак, а таксама ў якасці баявога ўдарнага дрона.

У выніку абстрэлу аэрадрома тэхніцы акупантаў былі прычыненыя істотныя пашкоджанні. У Службе бяспекі ўдакладнілі, што для нападу былі выкарыстаныя дроны, якія абцяжарылі расейскую супрацьпаветраную абарону. Пасля гэтага быў нанесены ўдар ракетамі "Нэптун".

Варта адзначыць, што нават расейскія прапагандысты прызнаюць сур'ёзныя разбурэнні і страты акупантаў на ўкраінскім паўвостраве. Паводле папярэдніх звестак, у выніку атакі СБУ і ВМС у Крыме загінула не менш за 30 расейскіх вайскоўцаў.

Акрамя таго, у СБУ запэўнілі, што з кожным днём «бавоўны» ў Крыме будзе яшчэ больш. Таму расейскія захопнікі не змогуць адчуваць сябе ў бяспецы на акупаваным паўвостраве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках