29 лiстапада 2023, Серада, 1:00
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы за год сталі спажываць больш інтэрнэт-трафіку

6
Беларусы за год сталі спажываць больш інтэрнэт-трафіку

На 25 адсоткаў.

За апошні год спажыванне інтэрнэт-трафіку ў Беларусі вырасла на 25%. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач, паведамляюць «Менск-Навіны».

Гендырэктар «Белтэлекама» Юры Петручэня заявіў, што замежныя калегі актыўна вывучаюць досвед Беларусі: «Шмат хто цікавіцца такім праектам, як “Разумны горад”, лічбавай платформай “Мой універсітэт”. У “Разумным горадзе” задзейнічаныя без малога 60 райцэнтраў – ледзь не кожны другі ў краіне».

Звярнуў ён увагу і на такі паказнік, як пранікненне валаконна-аптычных ліній сувязі ў хатнія гаспадаркі. Беларусь у ім займае сёння 11-е месца ў свеце і лідарскія пазіцыі ў Еўропе. «Ужо на 80% забяспечылі населеныя пункты з колькасцю хатніх гаспадарак ад 50 да 100 – у найбліжэйшы час гэтую працу закончым. Паралельна займаемся пракладкай валаконна-аптычнай інфраструктуры да населеных пунктаў з менш як 50 двароў. Садовыя таварыствы таксама ўваходзяць у галіну нашай дзейнасці».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках