8 лiстапада 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі рэзка падаражэюць аўтамабілі

5
У Расеі рэзка падаражэюць аўтамабілі

Праз падвышэнне утылізацыйнага збору.

Цэны на аўтамабілі ў Расеі вырастуць у найбліжэйшыя месяцы на 5-10% праз падвышэння з 1 кастрычніка утылізацыйнага збору, распавялі "Известиям" удзельнікі рынку.

“Найперш падаражэюць мадэлі масавага сегмента, асабліва тыя, якія зараз маюць нізкую нацэнку. Гэта тычыцца як новых аўтамабіляў, так і патрыманых, бо рост коштаў на новыя аўтамабілі звычайна выклікае ланцуговую рэакцыю на другасным рынку”, - кажа дырэктарка кампаніі Frank Auto Ірына Франк.

Вытворцы і прадаўцы аўтамабіляў ужо пачалі індэксаваць кошты, адзначыў галоўны рэдактар "За стырном" Максім Кадакоў. З ягоных звестак, некаторыя дылеры атрымалі ад імпарцёраў лісты з апавяшчэннямі, што прайсы будуць перапісаныя. Так, імпартныя аўтамабілі коштам 2,2-2,5 млн руб. дададуць 120-150 тыс. руб., аўтамабілі коштам 4,5-5 млн руб. - 200-250 тыс. руб.

"Цяпер лёгкая блытаніна, дылер думае адно, імпарцёр – іншае, але ў выніку закладуць "утыль" у кошт, гэта відавочна", – сказаў на заканчэнне Кадакоў.

Большасць аўтамабільных брэндаў ужо падрыхтаваліся да восеньскіх цэнавых змен, пацвярджае намеснік гендырэктара ў продажах новых аўто "Авілон" Рэнат Цюкцееў. Паводле ягоных слоў, частка вытворцаў змяншае праграмы падтрымкі (зніжкі за крэдыт, трэйд-ін і г.д.), частка павялічвае адпускныя і раздробныя цэны.

“Пакуль сеткам ёсць што прадаваць, бо кітайскія брэнды завезлі вялікі аб'ём аўто які перавышае тэмпы продажу сеткай на найбліжэйшыя 3-4 месяцы. На гэтыя аўтамабілі падвышэнне коштаў будзе нязначным. А вось новыя пастаўкі будуць ужо новымі коштамі”, - кажа Цюкцееў.

Між тым перад павышэннем утыльзбору ў Расеі рэзка выраслі продажы аўтамабіляў. Са звестак “Автостата”, з 23 да 29 верасня ў краіне было прададзена 41 686 аўто. Гэта на 14% вышэй за вынік папярэдняга тыдня і на 8% больш, чым у рэкордны для расейскага аўтарынка тыдзень з 28 лютага да 6 сакавіка 2022 года, калі расейцы ў паніцы скуплялі аўто аўтабрэндаў, якія пачалі сыход з краіны.

З 1 кастрычніка ўтыльзбор павялічыўся на ўсе віды аўтамабіляў. Для новых аўто з рухавікамі аб'ёмам ад аднаго да двух літраў ён вырасце з 300600 руб. да 556 000 руб., а ў 2025 годзе - да 667 000 руб., На аўтамабілі з прабегам павышэнне будзе мацнейшым.

Акрамя таго, будзе заблакаваны ўвоз аўто для асабістага карыстання з краін Еўразійскага звязу (ЕАЭС): права плаціць паніжаны утыльзбор атрымаюць уладальнікі аўтамабіляў, якія прабылі ў краіне, дзе былі размытненыя, не менш як 12 месяцаў.

Расейскім аўтавытворцам, якія лабіявалі падвышэнне утыльзбору з-за канкурэнцыі з кітайскімі аўтаканцэрнамі, збор кампенсуецца з бюджэту. Аж да 2030 года стаўка утыльзбору будзе штогод індэксавацца на 10-20%. Каб паспець спісаць утыльзбор на ўвезеныя ў Расею аўтамабілі старымі стаўкамі, неабходна падаць дакументы да 15 кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках