2 кастрычнiка 2024, Серада, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна можа вырабляць 4 мільёны дронаў за год

7
Зяленскі: Украіна можа вырабляць 4 мільёны дронаў за год

Ужо закантрактавана 1,5 мільёна беспілотнікаў.

Украіна здольная вырабляць 4 мільёны дронаў кожны год. Ужо закантрактавана 1,5 мільёна беспілотнікаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на другім Міжнародным форуме абаронных індустрыі.

«Агульная колькасць дронаў, якія мы цяпер ва Украіне здольныя вырабляць кожны год, – 4 мільёны. І ўжо больш за 1,5 мільёна закантрактавана», – падкрэсліў Зяленскі.

Ён нагадаў, што ўкраінскія абаронцы ўжо ўжываюць новы клас украінскай зброі – дальнабойную ракету-дрон «Паляніца». Таксама УСУ выкарыстоўваюць і іншыя дальнабойныя дроны і марскія дроны.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, новая ўкраінская балістычная ракета паспяхова прайшла лётныя выпрабаванні.

Ва Украіны таксама ёсць «Нептуны», яна вырабляе сама менш 15 САУ «Багдана» штомесяц.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках