10 кастрычнiка 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: «Камікадзэ-штурм» расейцаў скончыўся подласцю ад пабрацімаў

12
BILD: «Камікадзэ-штурм» расейцаў скончыўся подласцю ад пабрацімаў

Шакавальныя кадры паказваюць рэальнае стаўленне войска РФ да сваіх вайскоўцаў.

Расейскія салдаты, якія цудам ацалелі пасля няўдалага «камікадзэ-штурму» паблізу Канстанцінаўкі, пастанавілі здацца ў палон украінскаму войску. Аднак, расейскае войска адкрыла агонь па сваіх салдатах.

Як паведамляе нямецкае выданне BILD, на відэа, знятым у мінулыя выходныя, быў зафіксаваны чарговы правал расейскай вайсковай стратэгіі. Украінскія сілы знішчылі тры бронемашыны, а большасць з прыкладна 20 расейскіх вайскоўцаў, якія суправаджалі іх, загінулі. Сем ацалелых расейскіх салдат пастанавілі здацца, выкарыстоўваючы для гэтага ўкраінскі робат. Аднак, гэтая пастанова была ўспрынятая расейскімі вайскоўцамі як акт дэзерцірства.

У выніку, расейскае войска адкрыла агонь па сваіх салдатах, забіўшы сама меней дваіх. Лёс яшчэ чацвярых застаецца невядомым. Адзін салдат цудам ацалеў і працягнуў рух у бок украінскіх пазіцый.

«Для Пуціна і ягонага рэжыму чалавечыя жыцці нічога не значаць, няхай гэта будуць расейцы, украінцы ці хто-небудзь іншы», - падкрэслівае BILD.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках