Украіна стварыла новую балістычную ракету
28- 1.10.2024, 21:46
- 27,412
Яна паспяхова прайшла лётныя выпрабаванні.
Украіна стварыла новую балістычную ракету. Яна ўжо прайшла лётныя выпрабаванні.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на адкрыцці другога Міжнароднага форуму абароннай індустрыі.
Паводле ягоных словаў, УСУ ўжо пачалі ўжываць зусім новы клас украінскай зброі – дальнабойную ракету-дрон «Паляніца». Таксама ўжо працуюць і іншыя віды дальнабойных дронаў, а таксама марскія дроны.
«Прайшла паспяхова лётныя выпрабаванні наша новая балістычная ракета. Прадаўжаецца паспяховае выкарыстанне ракетаў “Нептун”, вырабляецца да 20 артылерыйскіх сістэмаў “Багдан” штомесяц», – расказаў Зяленскі.