19 траўня 2026, aўторак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочы з Салігорска стаў мільянерам

5
Рабочы з Салігорска стаў мільянерам
ілюстрацыйнае фота

«Гэта быў сапраўдны шок».

У Беларусі з'явіўся новы рублёвы мільянер. Вялікі выйгрыш дастаўся жыхару Салігорска па імені Марцін. Пра перамогу мужчына даведаўся падчас тэлефоннага званка. Паводле яго слоў, спачатку ён проста не паверыў пачутаму.

— Гэта быў сапраўдны шок. Эмоцыі — ад разгубленасці да захаплення, — распавёў пераможца «Onliner».

Марцін прызнаўся, што каля пяці гадоў спадзяваўся на буйны выйгрыш. Да гэтага яму ўжо трапляліся невялікія грашовыя прызы, але сума ў мільён рублёў стала для яго поўнай неспадзяванкай.

Частку грошай мужчына плануе патраціць на куплю ўласнага дома ў Салігорску. Таксама ў планах — вяселле і паездка да мора.

Паводле слоў пераможцы, сваякі спачатку ўспрынялі навіну з недаверам, аднак пазней пераканаліся, што выйгрыш рэальны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках