19 траўня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія геніі ў гаражах

1
Украінскія геніі ў гаражах

На нашых вачах адбываецца рэвалюцыя.

Украіна за некалькі гадоў ператварылася з краіны з дэфіцытам узбраенняў у аднаго з сусветных лідараў у сферы вайсковай робататэхнікі. Шлях да гэтага пачаўся з «геніяў у гаражах», якія ў першыя месяцы вайны пачалі перарабляць грамадзянскія дроны для фронту, піша The Jerusalem Post (пераклад — сайт Charter97.org).

Былы міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў параўнаў сітуацыю з біблейскай гісторыяй Давіда і Галіяфа. Па яго словах, Украіна не магла канкурыраваць з Расіяй колькасцю тэхнікі, таму зрабіла стаўку на танныя і эфектыўныя тэхналогіі.

«Нашы геніі ў гаражах пачалі прыкручваць сістэмы радыёэлектроннай барацьбы да звычайных дронаў», — распавёў Рэзнікаў. Менавіта такія беспілотнікі з часам сталі адным з сімвалаў вайны.

Сёння ўкраінскія FPV-дроны коштам каля $500 здольныя знішчаць расійскія танкі коштам у мільёны долараў. У Кіеве лічаць, што менавіта гэта асіметрычная стратэгія змяніла логіку сучаснай вайны.

Украіна актыўна развівае не толькі паветраныя, але і наземныя рабатызаваныя сістэмы. Робаты ўжо выкарыстоўваюцца для дастаўкі баепрыпасаў, размініравання, эвакуацыі параненых і нават выратавання пашкоджаных дронаў.

Адзін з самых незвычайных эпізодаў — нядаўняе ўзяцце ў палон расійскіх салдат з дапамогай рабатызаванай платформы. Паводле слоў дарадцы Міністэрства абароны Украіны Ганны Гваздзяр, аперацыя запатрабавала сумеснай працы разведкі, аператараў і саміх рабатызаваных сістэм.

Пры гэтым украінскія ўлады падкрэсліваюць, што цалкам аўтаномных баявых машын пакуль няма, а рашэнне аб знішчэнні мэтаў усё яшчэ прымае чалавек.

Эксперты адзначаюць, што Украіна фактычна ператварылася ў «жыўую лабараторыю» вайны будучыні. Вайскоўцы і абаронныя кампаніі з усяго свету вывучаюць украінскі досвед, а Кіеў ужо ставіць новую мэту — цалкам аўтаматызаваць сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках