21 лiпеня 2026, aўторак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па Wildberries: названыя нечаканыя наступствы для РФ

13
Удар па Wildberries: названыя нечаканыя наступствы для РФ

Расійская эканоміка згортваецца хутчэй, чым чакалася.

Наступствы удараў па лагістычных цэнтрах Wildberries для расійскай эканомікі могуць аказацца значна больш сур'ёзнымі за адны толькі заяўленыя кампаніяй страты тавараў на 1,2 млрд долараў.

Такое меркаванне выказаў OSINT-даследчык Крыс О'Вікі. Паводле яго ацэнкі, Wildberries кантралюе каля 45% расійскага рынку анлайн-гандлю, а разам з Ozon — да 77%, такім чынам займаючы ключавую нішу ў сферы рознічнага гандлю краіны.

Аналітык лічыць, што пашкоджанне буйных лагістычных хабаў можа прывесці да сур'ёзных праблем для вялікай колькасці прадпрымальнікаў краіны-агрэсара, бо аднаўленне падобных аб'ектаў займае працяглы час. У якасці прыкладу ён прыводзіць склад пад Санкт-Пецярбургам, які пасля вялікага пажару аднаўлялі каля паўтара года.

Акрамя таго, О'Вікі сцвярджае, што склады Wildberries выкарыстоўваліся расійскімі валанцёрамі для дастаўкі тавараў вайсковага прызначэння. Гэта былі беспілотнікі, запасныя часткі, прыборы начнога бачання, генератары, тактычная амуніцыя, экіпіроўка і іншае. На яго думку, гэта азначае, што ўдары па такіх аб'ектах здольныя ўскладніць забеспячэнне расійскіх вайскоўцаў.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што пасля пажару на складзе Wildberries расійскім прадаўцам адмовіліся выплачваць кампенсацыю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках