19 траўня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сі відавочна спытае пра Сібір»

4
«Сі відавочна спытае пра Сібір»

Кітай скарыстаецца слабасцю Расіі.

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін падчас перамоваў у Пекіне заявіў Дональду Трампу, што Пуцін урэшце можа «пашкадаваць» пра рашэнне пачаць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Што могуць азначаць гэтыя словы? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам, прафесарам Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Пятром Алешчуком:

— Кітай бачыць, як Расія імкліва страчвае сваіх саюзнікаў па тых ці іншых прычынах. Літаральна на нашых вачах Арменія адыходзіць. Пры тым, што доўгі час, да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, нікому ў галаву не магло прыйсці, што Арменія пераарыентуецца з Расіі на Захад.

Але тым не менш гэта і адбываецца на нашых вачах. Гэта адзін з важных момантаў.

У РФ проста няма рэсурсаў для таго, каб падтрымаць сваіх саюзнікаў ва ўмовах, калі ўсе іх рэсурсы «ўбуханыя» ў гэтую вайну. Пры гэтым ніякага відавочнага выніку яна не прыносіць. Відавочна, што з пункта гледжання Кітая гэта было глупствам.

Калі ты пачынаеш вайну, значыць, мусіш пралічыць усе варыянты. І, адпаведна, калі ты абвяшчаеш спецаперацыю, якая мусіла скончыцца за 3 дні, значыць, яна павінна скончыцца за 3 дні. Калі ты яе не скончыў за 3 дні, значыць, ты няправільна ацаніў сітуацыю, значыць, ты няўдачнік.

Думаю, што па мерках Сі Пуцін — няўдачнік, лузер, які не здольны планаваць, прымаць адэкватныя рашэнні.

— Ці азначае гэта нейкую змену кітайскай палітыкі?

— Наўрад ці. Бо Кітай насамрэч усё задавальняе. Тое, што Пуцін шкадуе пра пачатак гэтай вайны, не значыць, што пра гэта шкадуе Сі. У Сі якраз усё добра.

Расія канчаткова трапіла ў кабалу Кітая. Думаю, што кітайцам гэта прыносіць асаблівае задавальненне, калі ўзгадаць, што ёсць такая кітайская ідэалагема пра «стагоддзе прыніжэнняў». Гэта перыяд з пачатку XIX да сярэдзіны ХХ стагоддзя, калі Кітай быў паўкаланіяй, залежнай ад заходніх дзяржаў, якія навязвалі яму нявыгадныя дамовы. Карацей кажучы, поўнае дзяржаўнае прыніжэнне. І цяперашні камуністычны Кітай у значнай ступені пазіцыянуе сябе як дзяржава, якая пераадолела наступствы гэтага «стагоддзя прыніжэнняў». Адной з дзяржаў, якія тады навязвалі Кітаю каланіялізм, была Расія.

Потым уплыў з боку СССР, шматлікія прыгранічныя канфлікты. У Кітая няма ніякіх падстаў станоўча і пазітыўна ставіцца да Расіі. Выкарыстоўваць можна, але, упэўнены, ім прыносіць асаблівае задавальненне тое, як цяпер расійскае кіраўніцтва вымушана прыніжацца перад кітайскім дзеля таго, каб выпрасіць нейкія прэферэнцыі, рэсурсы.

Працяг вайны ва Украіне Кітай цалкам задавальняе. Іх цалкам задавальняе, што Расія залазіць у эканамічную кабалу Кітая, цалкам на яго пераарыентуецца, залежыць ва ўсіх сферах ад КНР.

— Як Пекін будзе ўзмацняць свой уплыў у РФ?

— Думаю, гэты інфармацыйны ўкід наўрад ці выпадковы. Цяпер гэта зноў жа прад'явяць Пуціну і скажуць: «Маўляў, ты — лузер, мы можам цябе падтрымаць, можам табе дапамагчы, але давай, скажы нам, што ты можаш прапанаваць. Толькі канкрэтна. Якія прэферэнцыі, якія рэсурсы? Давай, пабудуй нам, напрыклад, газаправод за ўласныя грошы, каб пастаўляць нам газ па звышнізкай цане.

Можа, у цябе там яшчэ нешта ў Сібіры засталося карыснага? Давай, кажы, чым ты нас можаш зацікавіць?»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках