19 траўня 2026, aўторак, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва перадала ІКАО матэрыялы аб атаках беларускімі метэазондамі

1
Літва перадала ІКАО матэрыялы аб атаках беларускімі метэазондамі

Вільнюс прыводзіць доказы гібрыднай атакі рэжыму Лукашэнкі.

Літва перадала ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) дадатковыя матэрыялы, у якіх прыводзіць доказы гібрыднай атакі афіцыйнага Мінска «супраць грамадзянскай авіяцыі», паведамляе «Белсат».

Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы звярнулася ў ІКАО і Еўрапейскую камісію яшчэ ў кастрычніку 2025 года, калі на тэрыторыю краіны пачалі актыўна залятаць беларускія метэазонды. Цяпер дзяржава накіравала дадатковыя матэрыялы, паведаміла ведамства.

«Мы робім яшчэ адзін важны крок — падаем дадатковыя доказы незаконных дзеянняў Беларусі супраць Літвы, якія ствараюць пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі», — заявіў намеснік міністра Родэрыкас Жобакас.

Як адзначылі ў літоўскім міністэрстве, новыя дакументы паказваюць, як метэазонды, якія запускаюцца з беларускай тэрыторыі, сістэматычна парушаюць паветраную прастору і ствараюць рэальную пагрозу грамадзянскім паветраным судам і пасажырам.

З кастрычніка 2025 года аэрапорт Вільнюса быў вымушаны прыпыняць працу не менш як 20 разоў з-за паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі, што знаходзіліся ў небе. Напрыканцы 2025 года Літва абвяшчала надзвычайную сітуацыю ў сувязі з гэтымі гібрыднымі атакамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках