«Лукашэнка гатуецца да гэтага сцэнару»
3- 19.05.2026, 8:45
- 3,644
Як Пуцін можа выкарыстаць беларускую армію?
Такое пытанне сайт Charter97.org задаў былому палітвязню, каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэю Войнічу:
— Пуцін выкарыстоўваў, выкарыстоўвае і будзе выкарыстоўваць Лукашэнку бесперапынна, заўсёды. Як бы Лукашэнка ні артачыўся, ні супраціўляўся гэтаму, ён усяго толькі закладнік. Маральны закладнік Пуціна і самога сябе, уласнай смагі ўлады.
На сённяшні дзень Лукашэнка працягвае правакацыі супраць краін НАТА, банальна запускаючы метэазонды з кантрабандай цыгарэт. Я ніколі не паверу, што гэта робіцца без ухвалення КДБ і Лукашэнкі.
Я згадваў не так даўно ў сваім Facebook той факт, што ў Беларусі ў такіх сітуацыях, у крытычных сітуацыях для Расіі і Беларусі, рэзка пачынаецца пажарная небяспека ў лясах. Часта — нават у дажлівае надвор’е. То бок улады Беларусі заяўляюць, што лясы нельга наведваць, уводзіцца поўная забарона на наведванне лясоў у сувязі з тым, што існуе пажарная небяспека. Насамрэч мы ўсе бачым, што ніякай пажарнай небяспекі няма.
Мы ўсе бачым, што Расія і Лукашэнка, як бы ён гэтага ні хацеў, вядуць падрыхтоўку да нападу на Украіну, а, магчыма, і на краіны НАТА. Не магу сказаць, у якія тэрміны, але яны патроху да гэтага гатуюцца. Дыктатары гатуюцца да гэтага сцэнару.
Хутчэй за ўсё, свету яны будуць падаваць гэта як прэвентыўнае нападзенне, то бок як абарончае нападзенне. Але гэта няпраўда. Мы ўсе ведаем, што гэта, ізноў жа, два маральныя вырадкі, якія гатовыя на ўсё дзеля таго, каб захаваць свае троны.