19 траўня 2026, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Ростелекома» заклікаў расіян пераходзіць на стацыянарныя тэлефоны

3
Кіраўнік «Ростелекома» заклікаў расіян пераходзіць на стацыянарныя тэлефоны

Ён заявіў, што не бачыць сэнсу ў цэнтрах штучнага інтэлекту.

Прэзідэнт «Ростелекома» Міхаіл Асееўскі паставіў пад сумнеў неабходнасць ствараць у Расіі гіганцкія цэнтры апрацоўкі дадзеных для штучнага інтэлекту (ШІ) і адначасова заклікаў расіян усталёўваць стацыянарныя тэлефоны, піша The Moscow Times.

Ён скептычна выказаўся пра вялікія фінансавыя ўліванні ў новыя тэхналогіі ШІ і кажа, што раней рынак ужо пераацэньваў блокчэйн. «Пабачым, што будзе са штучным інтэлектам», — заўважыў ён.

Цэнтры апрацоўкі дадзеных для ШІ набіраюць папулярнасць на Захадзе і ўжо спажываюць 4% усёй электраэнергіі, якая вырабляецца ў ЗША. Але, паводле слоў Асееўскага, ён не надта верыць у неабходнасць буйных ЦАДаў толькі для ШІ. «Магчыма, калі нашы сябры са “Сбера” будуць далей развіваць сваю генератыўную мадэль, ім спатрэбяцца дадатковыя магутнасці. Нам патрэбная прыкметная колькасць абсталявання для нашых рашэнняў ШІ, але гэта не агаломшвальныя лічбы, якія мы чуем — гігаваты і іншае», — сказаў кіраўнік «Ростелекома».

Затое Асееўскі выступіў у абарону хатніх тэлефонаў. Ён нагадаў, што раней з яго ўжо насміхаліся за гэтыя парады: «Над мною шмат хіхікалі з-за парады памятаць пра стацыянарныя тэлефоны, але я заўсёды кажу пра гэта вельмі і вельмі сур’ёзна. Гэта як запаснае кола: надзейны спосаб сувязі ў любых умовах і абмежаваннях», — падкрэсліў Асееўскі.

Кампанія абслугоўвае больш за 6 млн стацыянарных тэлефонаў. Пры гэтым яны становяцца ўсё больш запатрабаванымі з боку бізнесу і дзяржструктур праз рэгулярныя адключэнні сувязі. Паводле даных «Кантур. Закупак», попыт на правадныя тэлефоны з сакавіка 2025-га па сакавік 2026 года вырас на 53,5%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках