2 кастрычнiка 2024, Серада, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША фермер самавольна кланаваў барана

5
У ЗША фермер самавольна кланаваў барана

Жывёлу выправяць у заапарк.

Суд у ЗША асудзіў фермера Артура Шубарта на паўгода турмы і штраф за самавольнае кланаванне барана. Пра гэта расказвае The Guardian.

Паводле матэрыялаў справы, у 2013 годзе 81-гадовы Шубарт незаконна ўвёз у ЗША тканкі памірскага горнага барана – самага буйнога на Зямлі – і накіраваў іх у лабараторыю для стварэння кланаваных эмбрыёнаў. Атрыманыя эмбрыёны ён падсадзіў авечкам на сваім ранча – у выніку нарадзілася адно ягня, якога Шубарт назваў Горным Каралём Мантаны, або ГКМ. Ужо выраслага барана цяпер перададуць у заапарк.

Сперму ГКМ Шубарт разам з суўдзельнікамі выкарыстоўваў для абсемянення авечак, пасля чаго ў іх нараджаліся гібрыдныя ягняты. Іх Шубарт, падрабляючы дакументы, прадаваў у гаспадаркі некалькіх штатаў для трафейнага палявання. У ЗША паводле закону строга сочаць за ўвозам і распаўсюджваннем дзікіх жывёлаў і іх частак дзеля захавання мясцовай фаўны. Памірскі горны баран таксама ахоўваецца СІТЭС.

Апроч турэмнага зняволення суд прызначыў Шубарту штраф 20 тысячаў даляраў. Акрамя таго, суддзя абавязаў фермера выплаціць яшчэ 4 тысячы даляраў у Фонд рыбы і дзікай прыроды ЗША, каб утрымаць іншых ад спробаў «змяніць генетычны склад істотаў» на Зямлі.

«Мне давядзецца працаваць усё астатняе жыццё, каб выправіць усё, што я нарабіў», – сказаў Шубарт у апошнім слове. Ягоны адвакат, які прасіў пра ўмоўны тэрмін, адзначыў, што кланаванне барана разбурыла жыццё, рэпутацыю і сям'ю ягонага кліента.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках