2 кастрычнiка 2024, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве пачынаецца кампанія супраць вярбоўкі грамадзянаў беларускімі спецслужбамі

У Літве пачынаецца кампанія супраць вярбоўкі грамадзянаў беларускімі спецслужбамі

Таксама ў Літве актыўнічаюць расейскія і кітайскія спецслужбы.

У Літве пачынаецца новая кампанія барацьбы з вярбоўкай літоўскіх грамадзянаў замежнымі спецслужбамі.

Пра гэта паведамляе Delfi.

З мэтай супрацьдзеяння росту выведнай актыўнасці спецслужбаў несяброўскіх дзяржаваў яе ініцыюе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы.

«Для кампаніі “Гэта можа быць твая гісторыя” былі створаныя тры відэагісторыі, заснаваныя на рэальных фактах з гісторый вярбоўкі. Гэта накіравана на акцэнтаванне ўвагі грамадскасці на тым, што гэтыя гісторыі могуць стаць гісторыяй любога грамадзяніна Літвы, паколькі кожны з нас з'яўляецца патэнцыйнай мішэнню для варожых спецслужбаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак ДДБ, апошнім часам найбольш актыўную выведку ў Літве вядуць расейскія спецслужбы.

Агрэсіўнасць, маштабы дзейнасці і ўзровень пагрозы, якія зыходзяць ад спецслужбаў гэтай краіны, – самыя высокія з часоў аднаўлення незалежнасці Літвы.

Аднак такія аперацыі ў краіне арганізоўваюць таксама беларускія і кітайскія спецслужбы.

Апошнім часам для гэтай мэты актыўна выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі, дзе шукаюць асобаў, якія згодныя супрацоўнічаць з варожымі службамі з ідэалагічных перакананняў ці жадання лёгка і хутка зарабіць, зазначае літоўская спецслужба.

Падкрэсліваецца, што аб'ектамі звычайна становяцца дзяржслужбоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, вайскоўцы, бізнэсмэны, палітыкі і журналісты.

Аднак, папярэджваюць ва ўстанове, спецслужбам патрэбныя і іншыя асобы, якія змогуць сачыць за вайскоўцамі, энэргетычнымі ці іншымі стратэгічна важнымі аб'ектамі, распаўсюджваць прапагандысцкую інфармацыю ў сацыяльных сетках, праводзіць дыверсіі, акты вандалізму або супрацоўнічаць з іншымі завербаванымі агентамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках