2 снежня 2024, панядзелак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі

16
Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі
АЛЯКСАНДР СУДНІКОВІЧ

Цяпер судзяць паводле чатырох палітычных артыкулаў.

У канцы траўня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне двух беларусаў на беларуска-літоўскай мяжы: адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна патрапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.

64-гадовы Аляксандр Судніковіч на знятым сілавікамі відэа казаў, што ў 2021 годзе пакідаў каментары з ухвалой дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком, піша «Вясна».

Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.

Цяпер Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або калатнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суд над ім распачнецца 1 лістапада ў Менскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Хаткевіч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках