2 лiстапада 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонская выведка: Паўночнакарэйцы панясуць ва Украіне яшчэ большыя страты, чым расейцы

3
Эстонская выведка: Паўночнакарэйцы панясуць ва Украіне яшчэ большыя страты, чым расейцы

Яны не ўмеюць ваяваць у такім клімаце і геаграфіі.

Удзел вайскоўцаў КНДР у вайне ва Украіне не выкліча істотных зменаў, яны толькі панясуць вялікія страты. Такое меркаванне выказаў камандзір Цэнтра выведкі міністэрства абароны Эстоніі Антс Ківісельг, паведамляе ERR.

Ён адзначыў, што хутчэй за ўсё, паўночнакарэйскія ваенныя прыбылі ў РФ у пачатку кастрычніка, дзе прайшлі падрыхтоўку ва Усходняй ваеннай акрузе, якая доўжылася 2-4 тыдні. Потым, паводле звестак Ківісельга, пачалася іх адпраўка на вайну ва Украіну, таму першыя падраздзяленні з вайскоўцамі КНДР павінны апынуцца на фронце хуткім часам.

Паводле словаў Ківісельга, паўночнакарэйскія салдаты звычайна вучацца ваяваць у горнай мясцовасці, таму Украіна для іх – гэта незнаёмы клімат і геаграфія.

«Падрыхтоўка, якую яны праходзяць у РФ не надта высокага ўзроўню. Таму можна чакаць, што паўночнакарэйскія падраздзяленні панясуць значныя страты ва Украіне, верагодна, яшчэ большыя, чым расейцы», – спрагназаваў Ківісельг і дадаў, што Паўночная Карэя прадоўжыць адпраўляць больш салдатаў на вайну.

Акрамя таго, прадстаўнік эстонскай выведкі адзначыў, што разгортванне паўночнакарэйскіх сілаў не прывядзе да сур'ёзных зменаў лініі фронту ў найбліжэйшай перспектыве. «Але, калі дадатковае разгортванне прадоўжыцца ў Расеі, дзе яны праходзяць падрыхтоўку, а потым прыбываюць на перадавую, у доўгатэрміновай перспектыве гэта, безумоўна, можа прывесці да зменаў», – дэталізаваў Ківісельг.

«Паўночная Карэя паабяцала РФ да 12 тыс. вайскоўцаў, у тым ліку 500 афіцэраў і трох генералаў. Прыбыццё паўночнакарэйскіх салдатаў на ўкраінскі фронт, верагодна, будзе праходзіць паэтапна», – сказаў Ківісельг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках