Расея паставіла рэкорд у стратах тэхнікі і ўзбраення
- 2.11.2024, 12:49
- 3,088
У кастрычніку.
У кастрычніку 2024 года войскі Расеі панеслі значныя страты. Устаноўлены рэкорд у колькасці абясшкоджаных баявых браняваных машынаў акупантаў з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Статыстыка Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны гаворыць, што нашы воіны спалілі і падбілі за мінулы месяц 923 расейскія ББМ. Падлікі апублікаваныя на сайце ГШ УСУ.
Прыкладны кошт «адмінусаваных» ББМ ворага – мінімум паўмільярда даляраў ЗША.
Акрамя таго, беззваротныя і санітарныя страты ў асабовым складзе за названы перыяд склалі 41980 захопнікаў. Умоўна кажучы, гэта больш, чым тры мотастралковыя дывізіі.
У кастрычніку РФ страціла 279 танкаў (гэта прыкладна дзевяць танкавых батальёнаў, калі ў адным 31 машына). Кошт такой колькасці танкаў – не менш за 400 мільёнаў даляраў.
Быў падбіты 31 сродак СПА ворага. Сярод самых дарагіх – найноўшая сістэма 55Ж6М «Неба-М». Гэта шматфункцыянальны мабільны радыёлакацыйны комплекс выяўлення аэрадынамічных і балістычных аб'ектаў на сярэдніх і вялікіх вышынях за 100 мільёнаў даляраў.
У спісе «тлустых цэляў» не менш за пяць зенітных ракетных комплексаў акупантаў з сямейства БУК. Кошт аднаго (у залежнасці ад мадыфікацыі) вагаецца ад 40 да 50 мільёнаў даляраў.
Сілы абароны ў кастрычніку ліквідавалі і пашкодзілі больш за 1184 артылерыйскія сістэмы расарміі. А гэта ўмоўна 65 артдывізіёнаў. Агульны кошт можна ацаніць на больш як 900 мільёнаў даляраў.
Дарэчы, усяго з пачатку шырокамаштабнага ўварвання знішчана і падбіта больш за 20000 адзінак артылерыі расейцаў.
Калі палічыць агульныя страты тэхнікі і зброі ворага за кастрычнік, то кошт складзе больш за 2,7 мільярда даляраў.
«Што можна набыць за такія грошы? Напрыклад – 33000 школьных аўтобусаў для дзяцей у расейскіх глыбінках. Але Расея абрала фінансаваць вайну і забойствы», – паказалі ў Генштабе УСУ.