2 лiстапада 2024, Субота, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦАХАЛ знайшоў і знішчыў у Газе завод вытворчасці боепрыпасаў

ЦАХАЛ знайшоў і знішчыў у Газе завод вытворчасці боепрыпасаў

Ён быў размешчаны ў тунэлі.

Сілы 252-й дывізіі Цахала знайшлі і знішчылі ў цэнтры сектара Газа завод вытворчасці боепрыпасаў. Ён быў размешчаны ў тунэлі недалёка ад раёна Зейтун, дзе жыве цывільнае насельніцтва, паведамляюць «Детали».

На падземным заводзе ізраільскія вайскоўцы знайшлі такарныя станкі, сотні дэталяў для вытворчасці ракет, набояў і гранат і вадалазнае абсталяванне, прызначанае для ўварвання тэрарыстаў ХАМАСа на тэрыторыю Ізраіля марскім шляхам.

Акрамя таго, уздоўж тунэлю было размешчана некалькі памяшканняў для працяглага знаходжання. Там былі знойдзены ложкі, прадукты харчавання, печ, працоўныя кабінеты, якія тэрарысты выкарыстоўвалі падчас вайны.

Інжынерныя войскі пад кіраўніцтвам Паўднёвага камандавання знішчылі падземны завод і тым самым прадухілілі чарговую спробу ХАМАС пераўзброіцца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках