11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ супраць ДФР: сілавікі пачалі жэрці адзін аднаго

36
КДБ супраць ДФР: сілавікі пачалі жэрці адзін аднаго

Падрабязнасці гучнага скандалу.

КДБ арыштаваў больш за 20 афіцэраў цэнтральнага апарата ДФР і Управы ў Менску і Мкнскай вобласці паводле крымінальных спраў за атрыманне хабару (арт. 430 КК) і злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424 КК). Дэталі справы трымаюцца ў сакрэце і афіцыйна ніяк не каментуюцца. Барацьбіты за стабільнасць пачалі жэрці адзін аднаго. Або, як гавораць крыніцы, маладыя супрацоўнікі ДФР хацелі жыць не горш, чым іх старэйшыя калегі, але падставілі і сябе, і іншых.

Гэта не першы і, упэўнены, не апошні выпадак, калі супрацоўнікі ДФР трапіліся на карупцыі.

У 2021 годзе тэлеграм-канал "Нік і Майк" апублікаваў допіс аб злачынствах і прыкметах неахайнасці высокапастаўленых афіцэраў ДФР. У прававой дзяржаве гэтых звестак больш чым дастаткова, каб, як мінімум, пачаць службовае расследаванне, а затым распачаць крымінальную справу. Аднак гэтага зроблена не было.

Альянс расследвальнікаў Беларусі высветліў, што крымінальную справу ўсё ж распачалі, але не ў дачыненні да хабарнікаў, а за гэты выкрывальны допіс, што ў чарговы раз пацвярджае, у 2021 годзе рэжым не быў зацікаўлены ў пасадках ДФРаўцаў, бо яны патрэбныя былі для ажыццяўлення рэпрэсій: да таго часу фінансавая міліцыя фактычна стала часткай палітычнай паліцыі, выконваючы загады Лукашэнкі ў ліквідацыі незалежных СМІ, бізнэсаў, пасадках непажаданых ці выцісканні іх за мяжу, фабрыкуючы эканамічныя крымінальныя справы.

АРБ атрымаў і іншыя злітыя ўнутраныя справаздачы сілавікоў, у якіх прыгадваецца ДФР.

Увагу прыцягнулі аператыўныя справаздачы МУС аб крадзяжы вялікай сумы з кватэры начальніка УДФР У. Шпарука і справа аб патроне, падкінутым у кабінет берасцейскага бізнэсоўца.

17 снежня 2020 года адкрыўшы акно хтосьці пракраўся і абакраў кватэру начальніка УДФР Уладзіміра Шпарука.

Злодзей відавочна ведаў: куды, да каго і калі забрацца.

Абкрадзены Шпак Шпарук склаў спіс і ацаніў скрадзенае (заўв. АРБ: 17 снежня 2020 года 1$= 2,52 BYN)

- пярсцёнак з фарфору коштам 1200 рублёў,

- залаты пярсцёнак кошт 1 200 рублёў,

залаты пярсцёнак коштам 1 200 рублёў,

- залаты пярсцёнак коштам 800 рублёў,

- заручальныя залатыя пярсцёнкі агульным коштам 900 рублёў,

- залаты пярсцёнак коштам 1 500 рублёў,

- залаты ланцужок з крыжыкам агульным коштам 350 рублёў,

- залатая манета коштам 5 000 рублёў,

- 2 залатыя ланцужкі з крыжыкамі агульным коштам 260 рублёў,

- наручны гадзіннік «GUESS» коштам 700 рублёў,

- сярэбраныя завушніцы коштам 100 рублёў,

- завушніцы коштам 300 рублёў,

- сярэбраныя завушніцы коштам 150 рублёў,

- завушніцы коштам 70 рублёў,

- жаночы наручны гадзіннік коштам 200 рублёў,

- гадзіннік наручны «Romanson» коштам 200 рублёў,

- наручны гадзіннік «Tissot» коштам 250 рублёў,

- наручны гадзіннік «ORIENT» коштам 500 рублёў,

- наручны гадзіннік «Палёт» коштам 2 000 рублёў.

Між волі ўзнікае пытанне: усё гэта скралі са звычайнай кватэры ці абрабаваны ювелірная крама і салон гадзіннікаў?

Аператыўная справаздача МУС пацвярджае: абкрадзены начальнік Управы ДФР, злачынцу шукаў сабака з міліцыяй (у міліцэйскай справаздачы сабака зашыфраваны абрэвіятурай «СВС» - службовы вышуковы сабака).

Няўжо ні ў каго са следча-аператыўнай групы не ўзнікла падазрэнняў, адкуль усё гэта ў ДФРаўца? Пытанне рытарычнае.

Цікава, ці значацца прозвішчы абгаворанага Пракапука і абкрадзенага Шпарука ў спісах арыштаваных за хабары афіцэраў ДФР.

22 траўня 2019 года берасцейскі УДФР наляцеў з ператрусам у службовы кабінет дырэктара фірмы «Брава». Кампанія займаемся абсталяваннем бараў, рэстарацый, кавярняў, сталовых, крам, харчовых вытворчасцяў і інш.

Для фінансавай міліцыі норма, калі яе супрацоўнікі ўрываюцца ў офіс з раптоўнай праверкай або рэвізіяй, толькі на гэты раз ператрус нечакана скончыўся не канфіскацыяй бухгалтарскіх справаздач, а выяўленнем патрона.

26 чэрвеня 2019 года экспэртыза прызнала патрон боепрыпасам, прыдатным для страляніны. Артыкулы 173, 17-2, 173-3 і 174 КПК у такім выпадку вызначаюць працэдуру і загадваюць неадкладна распачаць крымінальную справу.

Мабыць, для ДФР ужо тады было "не да законаў" Можна толькі здагадвацца, чаму ДФР і СК больш за год не рэгістравалі матэрыялы і не распачыналі крымінальную справу і якія патрабаванні ў гэты час выстаўленыя дырэктару "Брава". Невядома, ці пералічваў ён увесь гэты час грошы на банкаўскую карту, аформленую на якога-небудзь валацугу.

Кульмінацыя наступіла праз амаль паўтара гады: 23 верасня 2020 года аддзел СК зарэгістраваў матэрыял і 24 верасня распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 295 КК РБ (Незаконны выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў... Максімальнае пакаранне: пазбаўленне волі да 7 гадоў).

Вось толькі справу распачалі ў дачыненні да неўсталяванай асобы, якая, як высвятляецца, з неўстаноўленага часу з 22 траўня 2019 года незаконна прынесла і падкінула ў рабочы кабінет дырэктара вінтовачны патрон калібру 7,62х54, які з'яўляецца боепрыпасам, прыдатным для стральбы.

Так элегантна спісалі выпадак з патронам у кабінеце бізнэсоўца. Рытарычныя пытанні тут недарэчныя. Адным словам "Брава!"

На фоне гісторыі каштоўнасцяў з кватэры Шпарука, крадзеж 18-ці туй з лецішча галоўнай спецыялісткі УДФР Берасцейскай вобласці Алены Сямёнаўны Краўчук выглядае дробным крадзяжом, але СК у дзень падачы заявы распачаў крымінальную справу паводле арт. 205 КК (Крадзеж). Гэта ж не падкінутым патронам паўтара года шантажаваць. Туі з лецішча Краўчук, як і з каштоўнасцямі Шмарука, таксама прыязджаў шукаць сабака з міліцыяй. Такі "all inclusive" для сваіх.

Інфармацыя ў адкрытым доступе, а таксама злітыя ўнутраныя дакументы сілавікоў, паказваюць, што ДФР ці, як яшчэ называюць «фінансавая міліцыя ці выведка» першапачаткова выкарыстоўвалася не згодна з прызначэннем, а для ціску на бізнэс, на асабістае ўзбагачэнне.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках