27 лiпеня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўмацуе мяжу з Беларуссю ў Ровенскай вобласці на 24 мільёны даляраў

1
Украіна ўмацуе мяжу з Беларуссю ў Ровенскай вобласці на 24 мільёны даляраў

Такая лічба называецца на сайце рэгіянальнай адміністрацыі.

900 млн грыўняў (блізу 24 млн даляраў) выдаў урад Украіны на працяг умацавання мяжы з Беларуссю ў Ровенскай вобласці. Такая лічба называецца на сайце рэгіянальнай адміністрацыі.

«Запланавалі будаўніцтва інжынерна-тэхнічных і фартыфікацыйных збудаванняў. Якія менавіта і колькі - не буду канкрэтызаваць», - заявіў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Коваль.

Ён дадаў, што летась пяці абшчынам Ровенскай вобласці перадалі субвенцыю на стварэнне супрацьтанкавых равоў і набыццё блокаў, тэтраэдраў і габіёнаў (фартыфікацыйныя загароды). Работу ў абароне мяжы прадоўжаць і сёлета.

Раней улады Ровенскай вобласці заяўлялі, што замінавалі ўвесь перыметр мяжы з Беларуссю і ўзвялі дзве лініі абароны. У Ровенскай вобласці даўжыня мяжы з Беларуссю складае 229 км.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках