14 красавiка 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Узрост для службы ў расейскім войску падвысяць да 70 гадоў

16
Брытанская выведка: Узрост для службы ў расейскім войску падвысяць да 70 гадоў

Для мабілізаваных фактычна ўводзяць пажыццёвы кантракт.

Расея прапануе законапраект аб падвышэнні ўзросту вайскоўцаў паводле кантракту, у тым ліку прызваных да чэрвеня 2023 года, да 65 гадоў і да 70 гадоў для афіцэраў. Фактычна будуць служыць да смерці.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, гэта істотна падвысіць цяперашнюю ўзроставую мяжу (51 год) для неафіцэраў і, магчыма, падоўжыць тэрмін кантракту.

Са звестак сайта World Data, даваенная працягласць жыцця расейскіх мужчын у 2021 годзе складала 64,2 гады. Такім чынам, гэтая мера дае гэтым вайскоўцам фактычна пажыццёвы кантракт.

«Хоць гэтая мера, магчыма, зменшыць неабходнасць у дадатковай мабілізацыі, павелічэнне колькасці вайскоўцаў старэйшых за 51 год наўрад ці павысіць баявую эфектыўнасць Расеі, асабліва ў актыўных атаках», – адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках