16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні з акна шматпавярховіка мужчына паспрабаваў спусціцца на прасцінах

12
У Гародні з акна шматпавярховіка мужчына паспрабаваў спусціцца на прасцінах
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

З чаго б гэта?

У пятніцу, 16 лютага, у гарадзенскую лякарню прывезлі мужчыну, які ўпаў з акна шматпавярховіка. Так скончылася яго спроба спусціцца з чацвёртага паверха на злучаных прасцінах. Вось папярэдняя гісторыя падзення.

Напярэдадні гэты чалавек быў удзельнікам застолля ў сяброў, піша telegraf.news. Потым яны пайшлі і яго замкнулі. Як распавёў пасля пацярпелы, ён успомніў, што "трэба тэрмінова ў справах". І не прыдумаў нічога лепшага, як звязаць прасціны і паспрабаваць па іх спусціцца. Спроба не мела поспеху - "экстрэмал" сарваўся ўніз.

На шчасце, палёт прайшоў даволі нармальна, наколькі гэта ўвогуле магчыма ў такой сітуацыі. Відавочцы распавялі, што прызямліўся ён на "пятую кропку", таму рукі і ногі засталіся цэлыя. Тым не менш медыкі павезлі яго ў шпіталь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках