20 красавiка 2024, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цела Навальнага выкралі: у журналістаў з'явіліся довады

23
Цела Навальнага выкралі: у журналістаў з'явіліся довады

У ноч перад прылётам маці Навальнага па дарозе ад калоніі да Салехарда ехаў картэж ФСВП.

"Медыязона" ўстанавіла, што ўночы з 16 на 17 лютага па дарозе ад горада Лабытнангі, найбліжэйшага да калоніі, дзе знаходзіўся расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, у бок Салехарда ехаў картэж ФСВП. Журналісты мяркуюць, што гэты картэж мог перавозіць цела Навальнага.

Журналісты атрымалі доступ да камер відэаназірання паміж Лабытнангамі (пасёлак Харп, дзе знаходзіцца калонія, размешчаны прыкладна за 35 кіламетраў на паўночны захад ад гэтага горада) і Салехардам. Як тлумачаць журналісты, зімой гэтыя два гарады, якія ляжаць па розныя бакі ракі Об, злучаныя лядовай пераправай, і калі выключыць гелікаптэр, гэта адзіны шлях з калоніі.

Каля паўночы з 16 на 17 лютага на пераправе з'явіўся картэж, які складаўся з дзвюх машын ДПС, якая вядзе і замыкае, шэрага седана з грамадзянскімі нумарамі і мікрааўтобуса УАЗ-буханкі з двума зялёнымі палосамі. Як тлумачаць журналісты, такімі абазначаюць машыны ФСВП.

Калона ехала значна павольней за іншыя машыны на пераправе, адзначаюць журналісты. Пасля перасячэння ракі яна рушыла ў бок Салехарда, аднак прасачыць яе далейшы шлях было ўжо немагчыма.

Ніякіх іншых падобных калонаў за папярэднія некалькі дзён сайт на камерах не ўбачыў. Журналісты мяркуюць, што менавіта гэты картэж вёз цела Навальнага з калоніі ў Салехард і што яго знарок схавалі ад родных.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках